воскресенье, 19 сентября 2010 г.

Сяргей Іваноў прэтэндэнт ў прэзідэнты Беларусі.




Я, Іваноў Сяргей Георгіевіч, афіцыйна заяўляю аб сваім удзеле ў выбарах прэзідэнта Беларусі ў якасці прэтэндэнта на пост галавы дзяржавы.
Біяграфія.
Нарадзіўся 7 снежня 1971 года ў горадзе Мінску. У 1989 годзе скончыў сярэднюю школу №3 горада Мінска. У гэтым жа годзе паступіў у Тамбоўскае вышэйшае ваеннае авіацыйнае інжынернае вучылішча. У 1994 годзе скончыў навучанне па спецыяльнасці радыётэхніка з прысваеннем кваліфікацыі радыёінжынера і вярнуўся да сябе на радзіму ў Беларусь для далейшага праходжання службы. З 1994 года па 2004 год праходзіў службу ў сілавых структурах Рэспублікі Беларусь. Звольніўся па ўласным жаданні. З 2004 года працаваў намеснікам дырэктара ў камерцыйнай арганізацыі. Беспартыйны. Жанаты. Жонка, Іванова Людміла Анатольеўна, працуе бухгалтэрам.


ТЭЗІСЫ ПЕРАДВЫБАРНАЙ ПРАГРАМЫ
ПРЭТЭНДЭНТА Ў КАНДЫДАТЫ НА ПОСТ ПРЭЗІДЭНТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
 СЯРГЕЯ ІВАНОВА

Свабода. Роўнасць. Адказнасць.



Маё рашэнне прыняць удзел у выбарах у якасці прэтэндэнта на пост галавы дзяржавы абумоўлена наступнымі прычынамі:

   Цяперашняя ўлада на чале з А. Р. Лукашэнкам задачу, пастаўленую Грамадзянамі ў 1994 годзе, выканала поўнасцю. Я лічу, што акрамя адмоўных вынікаў (пра якія ведае кожны грамадзянін, недарэчна іх недаацэньваць ці адмаўляць) ёсць і вельмі важныя станоўчыя вынікі, аб іх выкажуся далей. Сістэма вычарпала сябе, і далейшае штучнае яе захаванне вядзе да непазбежнага эканамічнага і грамадскага крызісу.

 Прэтэндэнты ў кандыдаты на пост прэзідэнта, якія выявілі жаданне ўдзельнічаць у выбарах 2010 года, прапануюць у сваіх перадвыбарных праграмах пад агульным лозунгам: “А. Р. Лукашэнка 16 гадоў вёў краіну няправільным шляхам”, усяго толькі “касметычны рамонт” сістэмы, якая існуе. Усе праграмы адрозніваюцца толькі ў дробязях. Прапануецца простая змена шыльды. А самае галоўнае, што ў гэты гістарычны пераломны момант ніхто так і не прапанаваў далешага шляху развіцця Беларусі.

Я супраць імгненнага аслаблення, што прапануецца ўсімі прэтэндэнтамі, жорсткай уладнай вертыкалі, якая склалася. Я за пераемнасць улады. Уладу трэба не паслабляць, а паступова і непазбежна, у межах новага заканадаўства, пераразмеркаваць на карысць Грамадзянскай супольнасці. Інакш мы забуксуем у спробах перадзелу ўлады і сфер уплыву асобнымі суб’ектамі. Ёсць паказальныя прыклады: Україна, Малдова, Кіргізія. Вынікі: грамадства спаралізавана і расколата, рэформы наўмысна зацягваюцца, а то і проста вычвараюцца да непазнавальнасці і страты сэнсу, час сыходзіць, крызіс абвастраецца. А да праблем Грамадзяніна нікому няма справы. І дзейных інструментаў, каб паўплываць на сітуацыю ў Грамадзяніна няма. Іх адабралі яшчэ пры сацыялізме.
    Парламетская Рэспубліка ў цяперашняй сітуацыі—гэта ўсяго толькі прыгожыя абяцанкі, чарговая спроба гвалту ў дачыненні натуральнай хады гісторыі і развіцця чалавецтва. Сапраўдная Парламентская Рэспубліка магчымая толькі пры развітай Грамадзянскай супольнасці.

Існуючыя мадэлі “савецкай дэмакратыі”, якія нам прапануюць пабудаваць зараз у Беларусі, у краінах былога СССР бесперспектыўныя і недаўгавечныя. Гэта ўжо ўсвядомелі Грамадзяне Расіі і Украіны. Я супраці вытанчанага рабства 21 стагоддзя, якое так буйна квітнее ў перыяд ужо непаўнавартаснага сацыялізму і яшчэ прымітыўнага капіталізму.

Гістарычны сыход СССР баў прадвызначаны: нельга нічога добрага пабудаваць на крыві, падмане, прымусе. А кошт быў жахлівы: жыцці дзясяткаў мільёнаў людзей. Хутка будзе 20 гадоў, як спыніў сваё існаванне Савецкі Саюз і кожная рэспубліка пайшла сваім шляхам. Створаныя “дэмакратычныя” дзяржавы падобныя адна на адну. Нічога дзіўнага. Стваралі іх былыя камуністы. Адмовіцца ад п’янлівай улады і бескантрольнага доступу  да фінансаў, ад савецкіх метадаў падначальвання народа дзяржаве так ніхто і не захацеў. Да гэтага часу выкарыстоўваецца маніпуляванне свядомасцю, падмена паняццяў, шчырая хлусня, неадназначнасць, размытасць заканадаўства, свядомае абмежаванее свабод і самастойнасці грамадзяніна, унушэнне прыярытэту народа над грамадзянінам. Усе народы жывуць аднолькава бедна. Чаго не скажаш пра дзяржаўную “эліту”. Як тут не згадаць Леніна: ”Дзяржава ёсць машына для прыгнячэння аднаго класа іншым, машына, каб трымаць у падпарадкаванні аднаму класу іншыя падначаленыя класы”. Я за Беларусь, у якой: “Дзяржава ёсць увасабленне права ў грамадстве” (Бракгаўз-Ефрон).
Неабходна пазбавіцца ад многіх камуністычных догмаў, якія ўкараніліся ў мазгу грамадзян. Адна з іх закладзена ў цяперашнія канстытуцыі. Наша канстытуцыя не выключэнне. Народ не можа, нават тэарэтычна, сыходзячы з яго вызначэння, прымаць канстытуцыю, быць адзінай крыніцай дзяржаўнай улады і носбітам суверэнітэту, здзяйсняць сваю ўладу непасрэдна праз прадстаўнічыя і іншыя органы. Гэта прэрагатыва толькі Грамадзяніна і Грамадзян. Пры галасаванні, перад тым, як выразіць сваю пазіцыю, вы праходзіце працыдуру рэгістрацыі для падцвярджэння сваіх правоў—правоў Грамадзяніна. Выкарыстанне ўладаю паўсюдна паняцця “народ”—гэта свядомая, завуаліраваная адмова ад адказнасці перад сваімі Грамадзянамі.

Пры ўсім падабенстве эканамічных і грамадскіх праблем, толькі ў Беларусі зараз ёсць неабходныя ўмовы для фармавання ў найкарацешыя тэрміны Грамадзянскай суполнасці:

1. Добра арганізаваная ўладная вертыкаль з жорсткім адміністрацыйным падначаленнем і кіраваннем:
-палітычная і грамадская стабільнасць у час рэфармавання;
-магчымасць хуткага правядзення рэформаў;
-няма замацаванага законам чыноўніцкага безгранічча.
2. Адсутнасць мнагакланавасці ўладных інтарэсаў.
3. Адсутнасць уплывовай арганізаванай злачыннасці, крыміналу, які зліўся з уладаю і прасоўвае свае інтарэсы;
4. Адсутнасць карупцыі ў праваахоўных органах.
5. Партыі пазбаўлены магчымасці вырашаць свае асабістыя фінансавыя пытанні праз уладу і недатыкальнасць, шляхам заканадаўчага лабіравання нечых інтарэсаў.
6. У парламент і мясцовую ўладу на выбарах праходзяць людзі, якія бароняць інтарэсы Дзяржавы.
-выключана магчымасць, шляхам подкупу, прасоўвання “патрэбных” дэпутатаў.
7. Адмова ад антыграмадзянскай прыватызацыі па Чубайсу.
8. Фінансаванне будаўнітства аб’ектаў, якія маюць грамадскае значэнне.
9. Згуртаванае грамадства.
10. Паважлівае стаўленне Грамадзян да закона.
11. Усведамленне Грамадзянамі неабходнасці і непазбежнасці змен.
12. Няма тэрарызму.

Што б ні казалі, але гэта заслуга прэзідэнта А. Р. Лукашэнкі на першым этапе развіцця дэмакратыі.

У гісторыі чалавецтва ўсе эканамічныя ўздымы і крызісы адбываліся на хвалі сур’ёзных грамадскіх пераўтварэнняў. Фармаванне Грамадзянскай супольнасці—гэта магчымасць для кожнага грамадзяніна ўжо ў 2011 годзе пазбавіцца ад беднасці і пераадолець эканамічны крызіс у Беларусі. Для гэтага ў нас зараз ідэальныя ўмовы ў адрозненні ад астатніх краін былога СССР. Але я супраць крыві, падману і “бруднай палітыкі”.

Я хачу жыць у Беларусі, у якой 95% Грамадзян вырашаюць, як ім жыць, колькі грошаў зарабляць, як і куды іх траціць. А астатнія 5% Грамадзян, нанятых дзяржаваю, здзяйсняюць абарону і абслугоўванее гэтых рашэнняў і інтарэсаў, у жорсткіх рамках ужо новага заканадаўства, з пазіцыі Грамадзяніна і чыноўніка.

Надышоў час перамен для кожнага. Сапраўдных і грунтоўных перамен, якіх так даўно ўжо патрабуюць нашыя сэрцы!  

Шлях да сапраўднай дэмакратыі ў Беларусі складаецца з трох этапаў:
-Першы этап. 1994 год—2010 год. Пераход ад сацыялізму да дэмакратыі. Стабілізацыя палітычнага становішча ва ўмовах поўнай дэзарыентацыі грамадства. Стварэнне трывалага падмурка для наступных этапаў.
-Другі этап. Фармаванне Грамадзянскай суполнасці, выхад з крызісу.
-Трэці этап. Беларусь—Парламентская Рэспубліка.

Другі этап развіцця Беларусі - фармаванне Грамадзянскай супольнасці:
-пераемнасць улады, захаванне жорсткай адміністратыўнай вертыкалі для недапушчэння крызіса кіравання, стабільнасці палітычнай сітуацыі і правядзення рэформаў у найкарацешыя тэрміны.
-Грамадзянін і яго актыўная Грамадзянская пазіцыя—аснова Грамадзянскай суполнасці Рэспублікі Беларусь;
-вырашэнне ўсіх унутрыдзяржаўных і вонкавых пытанняў Грамадзянамі;
-свабода, роўнасць, адказнасць Грамадзян;
-змены заканадаўства, скіраваныя на абарону правоў, свабод, прыватнай уласнасці Грамадзяніна, перавага грамадскіх інтарэсаў над дзяржаўнымі;
-усе галіны ўлады Дзяржавы залежаць толькі ад законаў;
-паступовае абмежаванне ролі Дзяржавы на карысць павялічэння самастойнасці Грамадзянскай супольнасці;
-канчатковае вызваленне розаму ад савецкіх догм.

Наша Радзіма—Беларусь 21 стагоддзя:
-сучасная дзяржава з самастойнай Грамадзянскай супольнасцю, з актыўнай Грамадзянскай пазіцыяй, з сапраўднай дэмакратыяй, якая сыходзіць ад Грамадзяніна, прамым удзелам у кіраванні і стварэнні законаў;
-з сусветным узроўнем культуры, адукацыі, дабрабыту і аховы здароўя;
-бяспечная і камфортная для жыцця;
-якая паважае старасць і традыцыі;
-адкрытая для ўсяго свету, з развітым турызмам, багатая гісторыка-культурнымі каштоўнасцямі;
-з высокатэхналагічнымі энэргаэфектыўнымі вытворчасцю і сельскай гаспадаркай;
-з экалагічна чыстым навакольным асяроддзем;
-сусветны лідэр у сферах міждзяржаўных зносін, грамадскіх пераўтварэнняў, перадавых навуковых распрацовак і тэхналогій!

Нашыя дзеянні:
1.     Гістарычнае прызнанне завяршэння першага этапа і пачатак другога этапа развіцця дэмакратыі ў Беларусі.
2.     Прызнане Грамадзяніна адзінаю крыніцаю дзяржаўнай улады і носбітам суверэнітэту Рэспублікі Беларусь.
3.     Уводзіны зваротных сувязяў ва ўсе сферы Грамадзянскіх, Грамадзянскіх і дзяржаўных стасункаў, праз вызначэнні:
ГРАМАДЗЯНСКАЯ ПАЗІЦЫЯ (для ўсіх Грамадзян);
ДЗЕЛАВАЯ РЭПУТАЦЫЯ (для Грамадзян, якія займаюцца гаспадарчай і прадпрымальніцкай дзейнасцю);
ВЫБАРЧЫ РЭЙТЫНГ (для грамадзян, абраных у парламент і прызначаных у дзяржструктуры);
4.     Уводзіны рэжыму жорсткай эканоміі бюджэтных сродкаў.
5.     Стварэнне электроннай Дяржавы на базе сацыяльнай інтэрнет сеткі ў рамках “інтэрнет дэмакратыі”:
-ахопліванне ўсіх дзяржструктур адкрытым доступам Грамадзян да ўсёй інфармацыі без выключэння; дзе будуць прысутнічаць усе дзяржаўныя органы, падраздзяленні і службы. Усе законы, прававыя акты, дакументы, якія знаходзяцца ўстадыі распрацоўкі, будуць у свабодным доступе для абмеркавання і ўплыву на канчатковы вынік усімі Грамадзянамі праз свае “пакоі”. Кожны Грамадзянін Рэспублікі Беларусь будзе мець свой віртуальны “пакой” у электроннай Дзяржаве з доступам праз пароль. Грамадзянам у пераходны перыяд, якія не маюць інфармацыйных навыкаў і тэхнічнай магчымасці, будзе забяспечаны традыцыйны доступ.
Усе дзяржаўныя кантракты, дамовы, расходы (бягучыя, плануемыя), усе фінансавыя даходы і страты будуць у свабодным доступе для абмеркавання і кантроля з боку Грамадзян.
Вынікі галасавання канкрэтнага дэпутата будуць адлюстроўвацца ў рэжыме рэальнага часу, з пісьмовым абгрунтаваннем свайго рашэння, і доступам для ацэнкі яго выбаршчыкамі.
Усе чыноўнікі, якія займаюць кіруючыя пасады, будуць абавязаны ўмець карыстацца камп’ютарам і асабіста рэагаваць на скаргі і прапановы Грамадзян у электроннай Дзяржаве ў рэальным часе.
-шырокапалосны інтэрнет на ўсёй тэрыторыі Беларусі са 100% ахопам усяго насельніцтва;
-інтэграванне ў электронную Дзяржаву, з выкарыстаннем ужо створанай і працуючай у інтарэсах Дзяржавы інфармацыйнай базы аб кожным Грамадзяніне Беларусі, так неабходных зваротных сувязяў у выглядзе вызначэнняў:
    1. ГРАМАДЗЯНСКАЯ ПАЗІЦЫЯ (для кожнага грамадзяніна).
Інфармацыя аб адміністрацыйных правапарушэннях, крэдытная гісторыя, захоўваецца выбарачна-пажыццёва, па крымінальных правапарушэннях—пажыццёва.
2. ДЗЕЛАВАЯ РЭПУТАЦЫЯ (для грамадзян, якія займаюцца гаспадарчай і прадпрымальніцкай дзейнасцю).
Інфармацыя аб гаспадарчай дзенасці і правапарушэннях у гэтай сферы захоўваецца пажыццёва.
3. ВЫБАРЧЫ РЭЙТЫНГ (для грамадзян, абраных у парламент і прызначаных у дзяржструктуры). Тэрміны паўнамоцтваў дэпутатаў і чыноўнікаў прама будуць залежыць ад ацэнкі іх канкрэтнай працы грамадзянамі. Інфармацыя пра ацэнку выбаршчыкамі канкрэтных дзеянняў абранага Грамадзяніна захоўваецца пажыццёва.
Прынцып зваротнай сувязі будзе абавязковы ва ўсіх сферах дзейнасці Грамадзян.
-паскарэнне працэсу ўвасаблення інтэрактыўных лічбавых тэхналогій у паўсядзённае жыццё.
6.   Рэформа падаткавага заканадоўства:
-спрашчэнне падаткавага заканадаўства (уваходжанне ў 10-ку краін свету ў рэйтынгу па спрошчанай сістэме падаткаабкладання);
-зніжэнне падаткаў;
-стварэнне сучаснай сістэмы збору падаткаў і ўліку выдаткаў;
-плата 100% падаткаў Грамадзянамі.
7.   Грамадзянская і фінансавая амністыя.
    З увядзеннем спрошчанага і зменшанага падаткаабкладання, змен у адміністрацыйны і крымінальны кодэксы і іншых грамадска-прававых сферах, будзе праведзена амністыя па трох накірунках:
   1. Грамадзянская пазіцыя.
-адміністрацыйныя правапарушэнні;
-крымінальныя правапарушэнні будуць занесеныя ў базу.
   2. Дзелавая рэпутацыя.
-вывад фінансаў з ценявога абарачэння са сплатай устаноўленай стаўкі.
   3. Выбарчы рэйтынг.
За кошт павілічэння дзелавой актыўнасці Грамадзян і вываду фінансавых плыняў з ценявога абарачэння, пры зменшаных падаткаў, прастаце іх налічэння і платы, павялічыцца напаўняльнасць бюджэту.
8.   Інвестыцыі:
Перавага па інвеставнні ў беларускую эканоміку будзе надавацца берарускім Грамадзянам.
 Другі этап развіцця—гэта пераход ад рынка да рынкавай эканомікі. Усе гэтыя меры павысяць давер сусветнага бізнеса да Грамадзян Беларусі і да Дзяржавы ў цэлым, як да адкрытага, надзейнага, стабільнага, праверанага дзелавога партнёра. Гэта галоўная ўмова прыцягнення замежных  інвестыцый, так неабходных для эканомікі, якая хутка развіваецца.
9.   Адмена дзяржаўнага кантролю.
Пасля абвяшчэння адкрытасці Грамадзян і Дзяржавы, усе дзяржаўныя меры па кантролю за інтэрнэтам, СМІ, усімі відамі сувязі адмяняюцца. Аднаўляюцца па скарзе Грамадзяніна пры правядзенні аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў, толькі з дазволу суда і ў межах заканадаўства. Кантрольныя функцыі заменены на наглядныя. Фінансавыя праверкі будуць праводзіцца толькі па скарзе Грмадзяніна і пры нізкай дзелавой рэпутацыі.
10. Прыцягненне да фармавання Грамадзянскай супольнасці “чацвёртай улады”—СМІ.
11. Адкрытасць у стасунках з усім светам. Таму неабходна ісці па шляху адмены візавых абмежаванняў:
-бязвізавы рэжым у 2011 годзе для Грамадзян Беларусі ва ўсе краіны свету.
- бязвізавы рэжым у 2011 годзе для Грамадзян усяго свету, які прыязджаюць у Беларусь.
12. Укараненне сучасных дакументаў і сістэм бяспекі.
13. “Уключэнне” Канстытуцыі. Падрыхтоўка і абмеркаванне змен у Канстытуцыі Беларусі:
-адмена недатыкальнасці;
-змена тэрмінаў прыбывання на пасадзе прэзідэнта: толькі два тэрміны па пяць гадоў запар;
-змена складу канстытуцыйнага суда;
-незалежная судовая улада;
-увядзенне артыкулаў, якія не падлягаюць зменам; артыкулаў з устаноўленым часавым мараторыем на змены.
14. Змены ў Выбарчы кодэкс:
-адкрытасць і празрыстасць;
-стварэнне рэальных магчымасцяў для любога Грамадзяніна.
15. Змены ў адміністрацыйным кодэксе.
16. Змены ў крымінальным кодэксе.
17. Развіццё іннавацыйнай дзейнасці. Укараненне сучасных і перспектыўных тэхналогій у вытворчасці і сельскай гаспадарцы.
18. Рэформа сістэмы аховы зароўя.
Праца медработнікаў павінна і будзе годна аплочвацца. Укараненне стандарту на абавязковае штогадовае абследванне кожнага Грамадзяніна з акцэнтам на сардэчна-сасудзістую сістэму, анкалагічныя хваробы. Хваробы, ад якіх штогод паміраюць соні тысяч Грамадзян, а таксама ўзроставыя хваробы! Патрэбен новы стандарт аказання медыцынскіх паслуг. Нам патрэбныя вялікія, прасторныя паліклінікі на 100% укамплектаваныя кваліфікаваным медперсаналам, з сучасным абсталяваннем і інфармацыйнымі тэхналогіямі. Неабходна далей развіваць платныя медыцынскія паслугі. У той жа час адказнасць урача будзе канкрэтызавана і прапісана заканадаўча.
Неабходна:
-стварэнне дыягнастычных цэнтраў для прахаджэння ўсеагульнай абавязковай штогадовай дыспансэрызацыі з улікам узроставых хвароб, забруджанасці тэрыторыі пражывання;
-увядзенне свабоднага выбару грамадзянінам медустаноў і ўрачоў;
-вылучэнне ў асобы накірунак медыцыны для пажылых людзей;
-прамая, без абмежаванняў, залежнасць зарплаты і фінансавання медустаноў ад якасці аказання паслуг і колькасці пацыентаў;
-увядзенне індывідуальных, пажыццёвых электронных медыцынскіх карт;
- з ростам даходаў, паступовы пераход на страхавую медыцыну, без адмаўлення ад сацыяльнай арыентаванасці сістэмы аховы здароўя;
-тры спробы ЭКА для жанчын, за кошт страхоўкі. Адмена ўсіх абмежаванняў у гэтай сферы.
19. Рэформа адукацыі:
-павышэнне аплапты працы ў адукацыі;
-прызнанне ў свеце адукацыі, атрыманай у Беларусі;
-падзел школ па ўзроставых катэгорыях;
-спыненне эксперыментаў над дзецьмі і настаўнікамі ў выглядзе бясконцых рэформаў адукацыі;
-выхаванне індывідуальнасці, самастойнасці, адказнасці, разумення сваёй выключнасці.
20. Рэформа сельскай гаспадаркі:
-сельскі жыхар павінен быць гаспадаром на сваёй зямлі;
-укараненне сучасных механізмаў датацый і страхавання.
21. Рэформа судовай сістэмы.
22. Рэформа банкаўскай сістэмы.
23. Рэформа праваахоўнай сістэмы.
24. Рэформа працоўнага заканадаўства:
-адмова ад кантрактнай сістэмы.
25. Рэформа ўзброеных сіл:
-пераход на поўнасцю прафесійнае войска;
-замена тэрміновай вайсковай службы на спецыяльную ваенную падрыхтоўку тэрмінам 6 месецаў.
26. Аднаўленне, рэстаўрацыя ў найкарацейшыя тэрмены, разбураных гісторыка-культурных каштоўнасцяў.
27. Рэформа мытнага заканадаўства:
-бяспошленны ўвоз аўтамабіляў у Беларусь ад 2 да 8 гадоў. Стварэнне максімальна спрыяльных умоў для рэалізацыі і набыцця новых аўта.
- паступовае, плануемае зніжэнне ўвазных пошлін да ўзроўню еўрапейскіх, на прадукцыю, аналагі якой вырабляюцца ў Беларусі.
-адмена ўвазных пошлін на высокатэхналагічныя прадукты: праграмы, тэхналогіі, абсталяванне, камп’ютары, камплектуючыя.
28. Перагляд састарэлых стандартаў развіцця інфаструктуры ў адносінах аўтамабілізацыі Беларусі.
29. Нацыянальная мова.
Грамадзянін Беларусі абавязаны ведаць мову тытульнай нацыі. Рэанімацыя беларускай мовы павінна адбывацца кожны дзень, але натуральным чынам, упэўніна, плаўна, паэтапна з удзелам прафесіяналаў. Арыенціровачны перыяд 15—20 гадоў. Паскарэнне тэрмінаў, гвалт грамадскай свядомасці на карысць палітычным амбіцыям недапушчальныя. Захаванне дзьвюх дзяржаўных моў. Але двухмоўе павінна стаць рэальным: трансляцыя першага нацыянальнага канала тэлебачыння вядзецца на беларускай мове, тэлеканала АНТ—на рускай, кожны надпіс візуальнай інфармацыі выконваецца на мове тытульнай нацыі, па жаданні гаспадара дублюецца па-руску, у кожнай навучальнай установе ў абавязковым парадку фармуецца аднолькавая колькасць класаў, груп з беларускай і рускай мовамі навучання.
30. Падвышэнне сацыяльных выплат:
-дапамогі на маці (дадатковая дапамога) і дзіця;
-дапамогі па беспрацоўі;
-дапамогі па інваліднасці.
31.Пенсійная рэформа:
-павілічэнне пенсій без павілічэння пенсійнага ўзросту;
-адмена абмежаванняў па выплатах пенсій пры працягупрацоўнай дзейнасці;
-стварэнне сучаснага, менш стратнага механізма кіравання пенсійнымі накапленнямі грамадзян;
-забяспячэнне перадачы ў спадчыну не выкарастанай часткі накапіцельнай пенсіі бліжэйшым сваякам у адпаведнасці з заканадаўствам.
32. Пабудова знешнеэканамічнай палітыкі толькі на падставе эканамічнай карыснасці, з пазіцыі інтарэсаў беларускіх Грамадзян. Любыя абмежаванні інтарэсаў Грамадзян у імя будучыні, прыводзяць да незадаволенасці і ўзаемным прэтэнзіям ужо зараз.
33. Карэкціроўка ўсіх знешнеэканамічных і знешнепалітычных пагадненняў.

У нас няма нафты. Няма газу. Мы даўно забыліся, што гэта не галоўнае. Галоўны рэсурс нашай Радзімы—гэта мы, Грамадзяне Беларусі. Наш розум, навыкі, адукаванасць, працавітасць, дзелавітасць, прадпрымальнасць, упартасць, залатыя рукі—“валюта”, прызнаная ва ўсім свеце і непадлеглая інфляцыі! Абраўшы шлях глыбокіх грамадскіх пераўтварэнняў—фармаванне Грамадзянскай супольнасці і выкарыстоўваючы спрыяльныя знешнія ўмовы, Беларусь мае ўсе шанцы стаць першай, па-сапраўднаму дэмакратычнай і эканамічна паспяховай рэспублікай сярод краін СНД.      





Velc.  tel:   +375447588663

MTS   tel:  +375336000279